Казулін па-ранейшаму без працы і ў кансультацыйныя саветы не запрошаны

Былы палітвязень Аляксандр Казулін дагэтуль не можа знайсці працу ў Беларусі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё.  Казулін: Не, не працую.
Еўрарадыё: Вельмі цяжка знайсці працу?
Казулін: Немагчыма — у сваёй краіне.

У адрозненне ад іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, Казуліна ні ў адну кансультацыйную раду не запрашалі. Ён упэўнены, што такога запрашэння і не будзе. Ад удзелу ў кансультацыйных органах ён не адмаўляецца, але тоьлкі ў тым разе, калі яны будуць мець законныя падставы:

Казулін: Я лічу, што мы павінны працаваць не ў радзе, а ў тым месцы, дзе мы прыносім карысць. Калі гэта рада і калі яна мае нейкія законныя падставы, каб яе рашэнні мелі законны вынік — тады гэта зразумела. А калі гэта проста для таго, каб пагутарыць, — гэта толькі цікава. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі