Казулін: Мы будзем дапамагаць сем'ям палітвязняў і ім самім

Асацыяцыя палітвязняў будзе дапамагаць як самім зняволеным, так і іх сем'ям. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў ініцыятар стварэння новай арганізацыі Аляксандр Казулін.
Казулін: Людзі, якія прайшлі праз выпрабаванні, праз пакуты, праз турму, добра ведаюць, што трэба рабіць, калі такое адбываецца. Трэба дапамагаць сем'ям, дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў турме. І рэабілітацыя, калі людзі выходзяць, і дапамога ім — што рабіць, калі пакуты гэтыя пройдзеныя.

Нагодай для стварэння Асацыяцыі палітвязняў палітык назваў тое, што беларускія ўлады рыхтуюцца прыняць новы закон — нібыта, згодна з ім сілавыя структуры змогуць затрымліваць грамадзян без санкцыі пракурора. На думку Аляксандра Казуліна, гэта прывядзе да новага вітка палітычных рэпрэсіяў і з'яўлення новых палітвязняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі