Казахстан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь, але з забаронай рээкспарту

Казахстан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь, але з забаронай рээкспарту

Казахстан гатовы пастаўляць нафту і нафтапрадукты ў Беларусь, але з умовамі. Па словах віцэ-міністра энергетыкі Казахстана Асета Магауава, наўрад ці пагадненне з беларусамі ўдасца падпісаць хутка. Найхутчэй гэта адбудзецца да канца 2019 года. Пры гэтым тэкст пагаднення ўжо ўзгоднены.

"Засталіся два пытанні, цытуе словы казахстанскага чыноўніка ТАСС. — Адно з іх датычыць абавязацельстваў беларускага боку па тым, што не будзе рээкспарту. Ёсць пытанне, што нашы нафтапрадукты не павінны далей у трэція краіны сыходзіць ці нафтапрадукты, выпрацаваныя з нашай нафты, павінны быць для ўнутранага спажывання".

Другое пытанне — тэрміны пачатку дзеяння пагаднення.

Магчыма, для Мінска ўмовы сталі нечаканасцю. Аператыўнага адказу ў Нур-Султане не атрымалі. Чакаюцца "дастаткова працяглыя працэдуры ўнутранага ўзгаднення". Між іншым, будзе праведзена відэаканферэнцыя беларускіх і казахстанскіх чыноўнікаў.

Кіраўніцтва Беларусі не першы раз шукае альтэрнатыву расійскай нафце. У 2010-м яе пастаўлялі з далёкай Венесуэлы (агулам больш за 3 млн тон). У 2016-2017 гадах нафту куплялі ў Іране і Азербайджане (каля 2 млн тон). Але імпэт ва ўладаў Беларусі хутка знікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі