Каталікі адзначаюць Свята Хросту Пана

Свята Хросту адзначаюць у бліжэйшую нядзелю пасля Аб’яўлення Пана, якое сёлета прыпадала на 8 студзеня. Апісанне Хросту Ісуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях, а асаблівую ўвагу звяртае на гэтую падзею святы евангеліст Мацвей.



У Евангеллі паводле Мацвея апавядаецца, што Езус прыйшоў з Галілеі над Ярданам да святога Яна, каб прыняць ад яго хрост. З гэтага ўрачыстага акту, ва ўзросце 30 год, Ісус Хрыстос распачаў сваю місію навучання. Місію Хрыста пацвердзіў з неба сам Пан Бог, даўшы Яму сведчанне, што Ісус — Сын Божы і мае права прамаўляць ад імені Пана.



Падзея Хросту Ісуса стала таксама першым у гісторыі выпадкам аб’яўлення ўсёй Святой Тройцы у бачных постацях, калі Бог Айцец прамаўляе, Сын Божы існуе ў чалавечай постаці, а Дух Святы з’яўляецца ў абліччы голуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі