Кастусёў: Гэта абсалютнае свавольства і бязмежжа з боку мінскай міліцыі

Кастусёў: Гэта абсалютнае свавольства і бязмежжа з боку мінскай міліцыі

Мінская міліцыя адмовілася заключыць дамову з арганізатарамі Дня Волі аб ахове грамадскага парадку. Пры гэтым спаслалася на каранавірус, на заклікі да "экстрэмісцкіх" акцый. Ліст з Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама атрымала грамадскае аб'яднанне БНФ "Адраджэнне".

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што ніводная з названых у лісце падставаў не можа з’яўляцца законным абгрунтаваннем для адмовы міліцыі ад яе абавязкаў па ахове парадку. "Гэта абсалютнае свавольства і бязмежжа з боку мінскай міліцыі, — кажа Кастусёў у каментары партыйнай прэс-службе. — Паводле закону, адмова альбо дазвол на правядзеньне мерапрыемства знаходзяцца ў кампетэнцыі Мінгарвыканкама, а зусім не міліцыі. Менавіта Мінгарвыканкам, а не міліцыянты павінны вырашаць пытанне пра законнасць запланаванага мітынгу. Задача міліцыі — ахоўваць парадак, і таму яна абавязаная заключыць дамову з арганізатарамі".

Палітык нагадвае, што ў міліцыю арганізатары звярнуліся яшчэ ў сярэдзіне студзеня, а адказ прыйшоў толькі цяпер, за некалькі дзён да 25 сакавіка. Адмову міліцыі ад заключэньня дамовы абскардзяць у судзе.

Такім чынам, лёс легальнай вулічнай акцыі застаецца няпэўны.

Кастусёў: Гэта абсалютнае свавольства і бязмежжа з боку мінскай міліцыі
Ліст з міліцыі / Прэс-служба БНФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі