Касцёл вітае, што лекарам далі права не рабіць аборты

Сімпозіум прайшоў 14 снежня ў мінскім Чырвоным Касцёле, перадае БелаПАН. Ён быў прысвечаны тэме сям’і і сужэнства. Мерапрыемства арганізавала рада па справах сям’і пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.



5 снежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон “Аб ахове здароўя”. Новы законапраект апроч іншага прадугледжвае права лекара-спецыяліста на адмову ад правядзення штучнага перарывання цяжарнасці.



Рост колькасці абортаў Тадэвуш Кандрусевіч назваў трывожным фактарам, які на фоне сучаснай тэндэнцыі мець маладзетныя сем’і з’яўляецца галоўнай прычынай дэмаграфічнага крызісу. “Каталіцкі касцёл не згодны з узаконенай практыкай абортаў, бо гэта супярэчыць Божаму закону і насамрэч — ні што іншае як забойства безабароннага жыцця”, — заявіў Кандрусевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі