Касабуцкі: мітрапаліт Кандрусевіч правядзе імшу 24 снежня ў мінскай архікатэдры

Касабуцкі: мітрапаліт Кандрусевіч правядзе імшу 24 снежня ў мінскай архікатэдры

Мяркуецца, што мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч правядзе імшу ў мінскім архікафедральным касцёле 24 снежня. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Праўда, ён абачліва дадаў: "Калі ўсё будзе добра".

На 19:00 запланаваная імша па-польску, на 21:00 — па-беларуску. 

"Я вельмі радуюся, што буду маліцца разам з мітрапалітам", — напісаў біскуп Касабуцкі. 

25 снежня мітрапаліт Кандрусевіч адслужыць імшу ў Чырвоным касцёле ў 11:00 і 13:00.

Беларускія ўлады з палітычных прычынаў не пускалі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на радзіму з верасня. Толькі прылёт папскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці з лістом ад Папы Францішка на імя Аляксандра Лукашэнкі дапамог развязаць гэты канфлікт.

Меркавалася, што Кандрусевіч прыляціць у Беларусь 23 снежня вечаровым рэйсам з Варшавы, аднак там яго не было. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі