Карпенка: рашэнне падняць плату ВНУ прымаюць самастойна, але цэнтралізавана

Карпенка: рашэнне падняць плату ВНУ прымаюць самастойна, але цэнтралізавана

Плату за навучанне ўсе беларускія ВНУ павысяць з 1 верасня, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

"Калі казаць сёння аб аплаце за навучанне, сапраўды, мы з 1 верасня падымаем трохі кошт навучання — у межах 10%",паведаміў чыноўнік у каментары тэлеканалу АНТ.

Наконт таго, хто прымае рашэнне падняць аплату навучання, міністр выказаўся так: "ВНУ прымаюць самастойнае рашэнне, але яно ўзгодненае, адзінае і цэнтралізаванае". 

Ён нагадаў, што апошні раз цэны на навучанне раслі ў сакавіку 2020 года. А з 1 студзеня 2021-га вырасла базавая стаўка, павялічыўся мінімальны заробак, павысіліся тарыфы на некаторыя камунальныя і іншыя паслугі. Гэта ўсё паўплывала на павышэнне аплаты.

Павышэнне аплаты на 10% Карпенка назваў абгрунтаванай лічбай, "прапрацаванай у сістэме адукацыі і з кожнай канкрэтнай установай адукацыі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі