Карпенка пракаментаваў сітуацыю вакол ліцэяў

Ліцэй №1 горада Мінска / dev.by
Ліцэй №1 горада Мінска / dev.by

Закрываць усе ліцэі Міністэрства адукацыі не плануе, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка.

У цяперашні час, па яго словах, спецыялісты вывучаюць фармат працы гэтых устаноў адукацыі. Мэта — удасканаліць уступную кампанію і вызначыцца з месцам і роляй ліцэяў пры вышэйшых навучальных установах.

Пры гэтым "у штогадовых планах аптымізацыі Мінскага гарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтаў, якія ўзгоднены Міністэрствам адукацыі, закрыццё або рэарганізацыя якіх-небудзь агульнаадукацыйных ліцэяў адсутнічае", цытуе Карпенку БЕЛТА.

Каментар спатрэбіліся з-за таго, што напярэдадні ў сацсетках з'явілася інфармацыя аб магчымым закрыцці ўсіх агульнаадукацыйных ліцэяў. Вядомы рэпітар Яўген Лівянт, у прыватнасці, звярнуў увагу на аб'яву на сайце мінскага ліцэя №1 аб тым, што "набору ў 10 клас сёлета не будзе". Акрамя таго, Лівянт распавёў, што яму сталі "тэлефанаваць і пісаць шакаваныя выкладчыкі і бацькі вучняў гэтага ліцэя. Ім паведамілі, што ліцэй закрываецца, настаўнікі пастаўленыя перад выбарам: звольніцца або перайсці на працу ў 165 школу".

Вечарам, пасля бурнага абмеркавання навіны ў сацсетках, аб'ява з сайта ліцэя знікла, а раніцай з'явіўся каментар міністра Карпенкі.

Карпенко прокомментировал ситуацию вокруг лицеев
Каментар Яўгена Лівянта ў Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі