"Каровы-зомбі". Пад Іўем на відэа трапіў статак, у якім усе каровы кульгаюць

"Каровы-зомбі". Пад Іўем на відэа трапіў статак, у якім усе каровы кульгаюць

Пад Іўем на відэа трапіў статак, у якім усе каровы кульгаюць. Жывёлы сумна пераходзяць дарогу і, такое ўражанне, што з іншага яе боку пападаюць на зямлю. Відовішча жахлівае. Можа, таму аўтар роліка Андрэй Байко і назваў яго "Каровы-зомбі".

Аўтар сцвярджае, што гаспадарка, якой належыць статак, знаходзіцца ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. TUT.by расшукаў яе — гэта СПК "Агра-Ліпнішкі". Старшыня гаспадаркі Уладзімір Ціткоў распавядае, што ведае пра відэа з каровамі, але нічога надзвычайнага ў ім не бачыць:

"У кожнай гаспадарцы ёсць некаторая колькасць хворых жывёлаў. У нас іх прыкладна 70-80 галоў, а ўсяго ў гаспадарцы 2200 кароў, з іх 1190 — дойных. Яны сабраны ў асобны статак, таму кіроўца і ўбачыў іх усіх разам. Каровы накіроўваліся ў стойла з пашы".

У некаторых кароў хворыя капыты, бо іх утрымліваюць у будынку з бетонным падлогай. Жывёлы могуць кульгаць і праз запаленне капытнай падэшвы ці яе язвы, праз капытную гніль і іншыя хваробы.

"Вядома, пра праблему мы ведаем і спрабуем вырашыць яе. Напрыклад, праводзім розныя працэдуры. У нас створаная спецыяльная артапедычная брыгада, у якой адсочваюць стан усіх хворых жывёлаў", — працягвае старшыня "Агра-Ліпнішак".

Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача Іўеўскага раёна Франца Вараняўскага, кароў будуць лекаваць — рабіць ім адмысловыя капытныя ванначкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі