КарнягТэатр нагадаў пра сябе "Не танцамі"

І прадставіў на вялікай сцэне свой нашумелы спектакль “Не танцы”.

Спектакль, асноўная тэма якога – гвалт, разбівае ўсе стэрэатыпы “класічнага” успрыняцця танца. Па словах Яўгена Карняга, танец – гэта не толькі весялосць, усмешка, народны пачатак і пазітыўны пасыл.

Яўген Карняг: “Таму мой спектакль і называецца “Не танцы”. Мы вось гэтай пластыкай бралі больш складаныя тэмы, каб і паказаць і даказаць гледачу, што танец можа быць вельмі розным. І пры дапамозе танца можна размаўляць пра розныя праблемы, не толькі пра каханне, але, напрыклад, і пра тое, што чалавеку балюча”.

У бліжэйшы час Яўген рыхтуе два новыя спектаклі. Пра гэта і пра тое, як прымалі “Не танцы” аматары сучаснага мастацтва неўзабаве ў справаздачы Еўрарадыё.

Фота: Цімафей Скібенка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі