Карэйская фігурыстка ледзь не агалілася падчас выступлення на Алімпіядзе
![Карэйская фігурыстка ледзь не агалілася падчас выступлення на Алімпіядзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karejka.jpg.webp?itok=n5U-acUI)
Фігурыстка з Паўднёвай Карэі 22-гадовая Мін Ю Ра ледзь не агалілася падчас выступлення на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане. У яе ўзніклі праблемы з касцюмам і яна вымушана была яго папраўляць падчас танцу на лёдзе. Аднак выступленне разам са сваім партнёрам Аляксандрам Гамеліным Мін Ю Ра закончыла, пасля чаго прынесла прабачэнні і паабяцала да наступнага выступлення “зашыць касцюм”. Спартсмены ў выніку занялі толькі 9-е месца.