Карэн Сцюарт больш не амбасадарка ЗША ў Беларусі

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт склала з сябе абавязкі амбасадара ў нашай краіне. Днямі яна была прызначаная на пасаду галоўнага намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.
Паводле словаў спадара Мура, ён застаецца часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі "на нявызначаны тэрмін".

Амбасада ЗША ў Беларусі, у якой цяпер працуюць толькі 5 дыпламатаў, па-ранейшаму не выдае беларускім грамадзянам візы (аднак у некаторых выпадках робіцца выключэнне). Але беларусы могуць без праблемаў атрымаць іх у амерыканскіх амбасадах у суседніх краінах, падкрэсліў Мур.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі кажа, што амбасада будзе спрабаваць дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў, будзе пільна сачыць за правядзеннем парламенцкіх выбараў і цікавіцца лёсам амерыканскіх грамадзян у Беларусі (нагадаем, у Мінску судзяць грамадзяніна ЗША адваката Эмануіла Зэльцэра).

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі