Карціны, якія належаць Белгазпрамбанку, канфіскавалі з музея Суціна ў Смілавічах
![Як выглядае зала Шрагі Царфіна пасля адабрання карцін / Святлана Хасяневіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/carfin_cyaper.jpg.webp?itok=xoPK5813)
Як выглядае зала Шрагі Царфіна пасля адабрання карцін / Святлана Хасяневіч
Сярод твораў мастацтва, адабраных фінансавай міліцыяй у рамках "справы Белгазпрамбанка", апынуліся пяць карцін Шрагі Царфіна з музея Хаіма Суціна ў Смілавічах. Пра гэта Еўрарадыё расказала дырэктар музея Ала Лаўрыновіч:
"КДК забраў пяць карцін з карпарацыйнай калекцыі Белгазпрамбанка, якія выстаўляліся ў музеі. Яшчэ пяць карцін Царфіна засталіся — іх Белгазпрамбанк падарыў музею ў калекцыю. Яны належаць музею, таму іх пакінулі.
Гэта вялікі ўдар для экспазіцыі музея, бо людзі прыязджаюць паглядзець на работы вялікага беларускага мастака".
![Картины, принадлежащие Белгазпромбанку, изъяли и из музея Сутина в Смиловичах](/sites/default/files/paragraphs/image/carfincyaper2.jpg)
Следчыя далучылі да матэрыялаў "справы Белгазпрамбанка" каля 150 карцін. Іх агульны кошт ацэньваецца ў $20 млн. Сярод іх творы беларускіх прадстаўнікоў Парыжскай школы Хаіма Суціна, Марка Шагала, Шрагі Царфіна.
Сярод адабраных карцін — "Ева" Хаіма Суціна. Яна таксама ўваходзіць у карпарацыйную калекцыю Белгазпрамбанка. У 2013 годзе банк набыў яе на аўкцыёне Sotheby's за 1 мільён 805 тысяч долараў. Пасля таго як карціна апынулася ў руках у сілавікоў, яна стала сімвалам пратэставага флэшмобу.
![Картины, принадлежащие Белгазпромбанку, изъяли и из музея Сутина в Смиловичах](/sites/default/files/paragraphs/image/carfinbyu.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.