Каранік: за парушэнне самаізаляцыі могуць увесці адміністрацыйную адказнасць

Каранік: за парушэнне самаізаляцыі могуць увесці адміністрацыйную адказнасць

За парушэнне правіл самаізаляцыі ў Беларусі могуць увесці адміністрацыйную адказнасць. Пра гэта ў сераду ў Белпрэсцэнтры заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, гэтае пытанне "прапрацоўваецца". Каранік заклікае да сумлення людзей, якія трапілі ў самаізаляцыю, паколькі вярнуліся з-за мяжы ці кантактавалі з асобамі, якія заразіліся COVID-19.

8 красавіка ў Беларусі колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 павялічылася да 1066.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі