Вы тут

Каранавірус: студэнтаў зноў пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне

Абвестка пра дыстанцыйнае навучанне ў БДУІР / t.me/studentyBY

У некалькіх мінскіх універсітэтах студэнтаў адправілі на дыстанцыйнае навучанне ў сувязі з каранавірусам, паведамляе Telegram-канал "Адлічана".

Ёсць звесткі прынамсі пра адну групу ў БДУІР, а таксама адну групу на юрфаку БДУ. 

Таксама аўтары канала паведамляюць, што ў 17-м інтэрнаце БНТУ студэнтаў перасяляюць са сваіх блокаў на першы паверх у адно крыло.

Раней з'явіліся звесткі пра ўспышку COVID-19 сярод сталічных школьнікаў: у некалькіх гімназіях класы былі адпраўленыя на каранцін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.