Каранавірус нікуды не сыдзе — Дзмітрый Піневіч зрабіў прагноз развіцця пандэміі

Дмітрый Піневіч
Дмітрый Піневіч

Каранавірус нікуды не сыдзе, але ён стане класічным сезонным вірусам, заявіў у інтэрв'ю СТБ міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Журналіст спытала, ці стане омікрон апошнім штамам, і ці можна чакаць завяршэння пандэміі.

"Некаторыя эпідэміёлагі кажуць пра тое, што штам з больш лёгкім распаўсюджваннем з'яўляецца апошнім", нагадаў Піневіч. Але пры гэтым, адзначыў ён, спецыялісты пазбягаюць працяглых прагнозаў, аддаюць перавагу казаць аб перыядзе не больш чым на два месяцы.

Ён таксама пракаментаваў бягучую сітуацыю з захворваннем у Беларусі. Нагадаем, апошнія некалькі дзён міністэрства аховы здароўя паведамляе аб рэкордным ліку новых выпадкаў COVID-19. Сутачны прырост складае 2200 — і нават больш за 2300 новых выпадкаў.

Аднак Піневіч кажа, што многія — і дзеці, і дарослыя — хварэюць амбулаторна.

"І калі мы ўспомнім дапандэмійны час, калі сезонна мы захворвалі на ВРВІ і грып, гэта не больш, чым было раней", — заявіў міністр. Паводле яго слоў, цяперашнюю сітуацыю з омікрон можна параўнаць з эпідэміяй грыпу, якая "наступала з перыядычнасцю раз у тры гады, тады была вялікая колькасць хворых, вось і ўсё".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі