Каранавірус нам ніхто не абяцаў: міністр фінансаў аб адмене ільгот айцішнікам

Айцішнікі на акцыі пратэсту летам 2020 га года/ TUT.by
Айцішнікі на акцыі пратэсту летам 2020 га года/ TUT.by

З 1-га студзеня работнікі IT-кампаній — рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій — будуць плаціць падаткі без ільготаў. Стаўкі падаходнага падатку паднялі з 9% да 13%.

"Указаная мера накіравана на кансалідацыю прыбыткаў бюджэту для барацьбы з COVID-19", — так пракаментавалі навіны ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў кажа, што адмена гэтай ільготы для айцішнікаў — рашэнне часовае, на два гады. Да таго ж, лічыць міністр, IT-кампаніі маюць іншыя льготы, больш істотныя, чым падаходны падатак. Напрыклад, гэта тычыцца ФСАН:

— Для таго каб у ІТ-рынку былі стымулы, рашэнне аб тым, што адлічэнні ў ФСАН плацяцца не ў агульнапрынятым парадку, а для разліку бярэцца сярэдні заробак па краіне, які, напэўна, у некалькі разоў меншы, чым той заробак, які работнікі на самой справе атрымліваюць, гэтая ільгота застаецца, нікуды не знікае. Яна робіць прывабнай ІТ-сферу для наймальнікаў, для уласнікаў ІТ-кампаній. Гэтыя ільготы больш адчувальныя, чым падаходны падатак, — адзначыў Юрый Селіверстаў.

Згодна з дэкрэтам №8 ільготнае падаткаабкладаньне для айцішнікаў павінна было дзейнічаць да 2023-га года. Але Юрый Селіверстаў кажа, што з-за каранавірусу краіне давялося больш выдаткаваць грошай на ахову здароўя: маўляў, мы абяцалі ільготы калі нам не абяцалі каранавірус:

— Ільготы так, сапраўды, былі абяцаны, яны ў агульным-та і прысутнічаюць. Мера часовая, на агульную адмену, карэкціроўку дэкрэта такіх рэчаў не прынята. Тое што ільготы былі абяцаныя, але каранавірус нам жа таксама ніхто не абяцаў. І па вялікім рахунку жыццё ўносіць нейкія карэктывы, спатрэбіліся дадатковыя выдаткі, прычым сур'ёзныя на сістэму аховы здароўя. Зразумела, што гэта часова, але на колькі гэта часова зацягнецца, таксама пытанне.

На думку экспертаў, адмена ільгот для айцішнікаў — ні што іншае, як помста ўладаў за падтрымку пратэстаў супраць рэжыму. Лукашэнка заяўляў, што прадстаўнікі IT-сферы спрабуюць здзейсніць "дробнабуржуазную рэвалюцыю":

"У нас з'явіліся буржуйчыкі, багатыя людзі, айцішнікі, якіх я стварыў вось гэтымі ручышчамі, прадаставіўшы ўмовы такія, якія нідзе не могуць прадаставіць лепш".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі