Карагін пра выказванні Лукашэнкі аб арышце Кныровіча: "Мы ўсе ў шоку"

Карагін пра выказванні Лукашэнкі аб арышце Кныровіча: "Мы ўсе ў шоку"

Аб верагодным арышце вядомага беларускага бізнесоўца Аляксандра Кныровіча стала вядома 26 студзеня ад яго знаёмых і сяброў. Па непацверджанай інфармацыі, ён быў затрыманы пасля допыту ў якасці сведкі. Следчы камітэт адмаўляў затрыманне бізнесоўца, і нейкі час афіцыйнай інфармацыі аб лёсе Аляксандра Кныровіча не было. Толькі праз суткі навіну аб арышце пацвердзіў асабіста кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, прычым зрабіў гэта ў вельмі жорсткай форме. "На ім таўра ставіць няма куды. Разам з тым дзясяткам, каго арыштавалі... Там сотні тысяч долараў круцяцца. Знайшлі там усё, гэтыя цёмныя бухгалтэрыі ў яго. Але самае галоўнае, ён жа цяпер просіць аб памілаванні, аказваецца, ён гатовы плаціць і кампенсаваць страты, прызнае сваю віну. На іх таўра ставіць няма куды. І ласкі да жулікаў не будзе ніякай. Злодзей мусіць сядзець у турме! Такую рэзалюцыю я толькі што наклаў на даклад старшыні Камітэта дзяржбяспекі", ― сказаў Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што акрамя Кныровіча КДБ затрымаў яшчэ 10 чалавек.

Сваімі ўражаннямі ад навіны аб арышце Аляксандра Кныровіча і выказванняў Лукашэнкі з Еўрарадыё падзяліўся Кіраўнік Мінскага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін, які прысутнічаў на сустрэчы з кіраўніком краіны.

"Думаю, гэтую справу далей можа вырашаць толькі суд і следства. Што тут ужо гаварыць... Прэзумпцыя невінаватасці павінна быць. А тое, што сказаў кіраўнік краіны... Мы ўсе ў шоку ад гэтага, што тут яшчэ сказаць. Што крыламі размахваць, калі няма інфармацыі", ― сказаў Уладзімір Карагін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі