Карагандзінскі "Шахцёр", крыўдзіцель БАТЭ, выйграў у "Селтыка" — 2:0

У Астане "Шахцёр" з Караганды прымаў шатландскі "Селтык" і сенсацыйна перамог. Першы гол на 12-й хвіліне забіў Андрэй Фінончанка, а другі — на 77-й Сяргей Хіжнічэнка.

На 82-й хвіліне на замену выйшаў беларускі нападаючы "Шахцёра" Ігар Зяньковіч, ён замяніў Андрэя Фінончанку.





Нагадаем, што менавіта гарнякі выбілі ў 2-м раўндзе кваліфікацыі барысаўскі БАТЭ. Яны двойчы выйгралі з лікам 1:0. "Шахцёр" мае ўсе шанцы, каб сёлета стаць адкрыццём Лігі чэмпіёнаў.

Матч у Глазга пройдзе 28 жніўня.





Дарэчы, напярэдадні гульні казахстанскія футбалісты зарэзалі барана. Дырэктар клуба Ердэн Халілін кажа, што гэта такая традыцыя перад адказнымі матчамі.

 

Фота — uefa.com