Казахстанскія футбалісты перад матчам з "Селтыкам" зарэзалі барана (фота)

20 жніўня ў Астане пройдзе першы матч з шатландскім "Селтыкам". Напярэдадні гарнякі зрабілі ахвярапрыношанне — зарэзалі барана. Як інфармуе сайт sports.kz, дырэктар клуба Ердэн Халілін кажа, што гэта такая традыцыя перад адказнымі матчамі. Як вядома, карагандзінскі "Шахцёр" ніколі ў сваёй гісторыі так паспяхова ў Лізе чэмпіёнаў не гуляў і цяпер ён знаходзіцца ў кроку ад групавога этапа.



"Дай алах, калі мы пройдзем "Селтык", кожны футбаліст атрымае прыстойны бонус", — кажа дырэктар "Шахцёра".


Нагадаем, менавіта карагандзінскі "Шахцёр" сёлета выбіў з Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ. Каманда з Казахстана двойчы перамагла каманду Віктара Ганчарэнкі з аднолькавым лікам 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі