Караеў папярэдзіў міліцыю: "Чакаюцца значныя псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі"

Караеў папярэдзіў міліцыю: "Чакаюцца значныя псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі"

Міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў выступіў са зваротам да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. 31 ліпеня ён быў апублікаваны ў газеце "На страже", з'явілася і відэа. Караеў нагадаў пра чвэрць стагоддзя стабільнасці ў нашай краіне, пра мірнае неба і пра 9 жніўня, калі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Паводле яго слоў, "гэтая найважнейшая грамадска-палітычная падзея стане... сур'ёзным экзаменам на трываласць усёй сістэмы праваахоўных органаў". Міністр падкрэслівае, што будзе патрэбная "выключная арганізаванасць, высокая асабістая дысцыплінаванасць і вытрымка". Паводле яго слоў, чакаюцца "значныя псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі".

У звароце Юрый Караеў таксама згадвае "актыўную правакацыйную дзейнасць асобных грамадзян", якія спрабуюць выклікаць у міліцыянераў "няўпэўненасць і нежаданне выконваць доўг". "Не паддавацеся на правакацыі!", — заклікае міністр унутраных спраў сваіх падначаленых.

Караеў папярэдзіў міліцыю: "Чакаюцца значныя псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі"
mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі