Вы тут

Карачун у складзе зборнай Германіі закінуў дзве шайбы на чэмпіянаце свету

Карачун гуляе за зборную Германии пад 94-м нумарам / twitter.com/deb_teams

Беларус Аляксандр Карачун у складзе зборнай Германіі закінуў дзве шайбы на хакейным чэмпіянаце свету ў Фінляндыі. Немцы ўпэўнена перамаглі італьянцаў з лікам 9:4 (4:0, 2:1, 3:3). Карачун адкрыў лік на 6-й хвіліне, а на 43-й зрабіў яго 8:1.

Аляксандр Карачун дэбютаваў за зборную Германіі на ЧС у пераможным матчы з Даніяй (1:0). Немцы сярод лідараў групы "А".

27-гадовы Аляксандр Карачун — сын былога гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Віктара Карачуна. Раней ён выказваў жаданне гуляць за беларускую зборную, але ў выніку выступае за зборную Германіі.

Беларускі хакей знаходзіцца пад санкцыямі. Зборная Беларусі (як і зборная Расіі) адхілена ад удзелу ў чэмпіянаце свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.