Кантралёры правераць механізм цэнаўтварэння на айчынную гародніну

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі праверыць механізм цэнаўтварэння на айчынную гародніну. Пра гэта заявіў намеснік старшыні КДК Сяргей Бараноўскі, паведамляе БЕЛТА. У прыватнасці, кантралёры будуць высвятляць, чаму прадукцыя з замежжа часам таннейшая за беларускую.
Вось што кажа Сяргей Бараноўскі:

"Пытанне ў тым, што ў нас выдатныя прадукты харчавання і тавары, але чамусьці яны залежваюцца на складах. Найперш неабходна гандляваць тым таварам, які вырабляецца ў нас. Безумоўна, спажывец мае права выбару. Але калі мы выраслі і жывем у Рэспубліцы Беларусь, у нас павінна быць нейкая нацыянальная гордасць. Асабліва за нашыя прадукты харчавання, якія ідуць нарасхват у Расіі".

Намеснік старшыні КДК таксама назваў недапушчальнай сітуацыю, калі айчынныя харчовыя тавары знаходзяцца на ніжніх паліцах у крамах, а імпартныя - на верхніх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі