Кантрабандыстам вайна не перашкода: ва Украіне збілі дрон з нелегальным таварам

Раней памежнікі ўжо знаходзілі ў Валынскай вобласці беспілотнікі з кантрабанднымі цыгарэтамі​ / dpsu.gov.ua
Раней памежнікі ўжо знаходзілі ў Валынскай вобласці беспілотнікі з кантрабанднымі цыгарэтамі​ / dpsu.gov.ua

Начальнік паліцыі Валынскай вобласці, якая на поўначы мяжуе з Беларуссю, распавёў, што другія суткі ў рэгіёне "назіраецца актывізацыя невядомых лятальных апаратаў у начную пару".

Адзін з дронаў быў збіты ў памежнай зоне. Акрамя таго, былі затрыманыя два чалавекі і два лятальныя апараты.

"Адзін з затрыманых займаўся кантрабандай —  спрабаваў пераправіць нелегальны тавар праз мяжу, таму выкарыстаў дрон", —  распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Валынскай вобласці Юрый Крошка.

Дрон і аўтамабіль кантрабандыста канфіскавалі. Машыну, хутчэй за ўсё, перададуць на патрэбы тэрытарыяльнай абароны, распавялі ў сектары камунікацыі рэгіянальнай паліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі