Канфуз падчас вучэнняў МНС: умоўна згарэў цэнтр фрыстайла (відэа)

На вучэннях МНС у Мінску здарыўся канфуз. Падчас тушэння ўмоўнага пажару ў цэнтры фрыстайла адзін з двух брандспойтаў адмовіўся падаваць ваду. Пасля яго ўвогуле прарвала ў нечаканым месцы. У выніку, некаторыя прысутныя журналісты патрапілі пад струмень (фотаапараты і відэакамеры сур'ёзна не пацярпелі). БелаПАН адзначае, што брандспойт так і не запрацаваў.

Відэа: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі