Канферэнцыя “Што думае беларускі бізнес?” (відэатрансляцыя)

31 студзеня літоўскі Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы сумесна з Беларускім даследчым саветам праводзяць дыскусію на тэму “Што думае беларускі бізнес?”. Гэта ўжо чацвёртая дыскусія з серыі “Што думаюць беларусы?”.

Асноўная мэта такіх абмеркаванняў — стварыць інтэрактыўную платформу для прадстаўлення апошніх вынікаў даследаванняў розных аспектаў палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцця Беларусі. Падчас дыскусіі дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык прадставіць новае даследаванне “Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў Беларусі: агульны агляд”, у якім аналізуюцца індыкатары канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў Беларусі. Праца заснавана на афіцыйных статыстычных дадзеных і апытаннях прадпрымальнікаў. Пасля прэзентацыі даследавання, незалежныя эксперты абмяркуюць, што ж думаюць беларускія прадпрымальнікі пра бізнес-клімат, інфраструктуру, інстытуцыі і палітыку.

У абмеркаванні возьме ўдзел намеснік галоўнага рэдактара інтэрнэт партала “Штодзённік” Вадзім Сяховіч, які прадставіць рэйтынг беларускага бізнесу ў 2013 годзе, а Сяргей Нікалюк з Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў раскажа аб грамадскім меркаванні пра бізнес у Беларусі.

Дыскусія адбудзецца 31 студзеня з 15:00 да 17:00 гадзіны. Працоўная мова — руская.

Адзначым, што відэа з самымі цікавымі момантамі дыскусіі будзе даступна на сайце Euroradio.fm праз тыдзень пасля мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі