Кандыдатам у прэзідэнты ад ЛДП на выбарах-2020 будзе Гайдукевіч-малодшы

Кандыдатам у прэзідэнты ад ЛДП на выбарах-2020 будзе Гайдукевіч-малодшы

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года Алега Гайдукевіча. Такое рашэнне прыняў з'езд партыі, які прайшоў у Мінску 12 жніўня. Старшынёй арганізацыі пераабраны Сяргей Гайдукевіч.

Сярод галоўных задач удзельнікі з'езда бачаць абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама падтрымку Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.

“Мы перакананыя, што Саюз з Расіяй і ЕАЭС адпавядаюць нашым нацыянальным інтарэсам! Але пры гэтым мы перакананыя, што Беларусь павінна больш жорстка і паслядоўна адстойваць свае інтарэсы ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях, інтарэсы Беларусі і яе народа заўсёды павінны быць на першым месцы! Партыя працягне працу па ўмацаванні ўзаемаадносін з Еўрапейскім саюзам, краінамі Блізкага Усходу. Мы выступаем за, па-сапраўднаму, шматвектарную палітыку нашай краіны!”, — адзначаецца ў выніковай рэзалюцыі, тэкст якой апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Гайдукевіч-малодшы.

Алег Гайдукевіч — першы намеснік старшыні ЛДП. Яму 40 гадоў. Скончыў Акадэмію МУС. Да 2012-га працаваў у міліцыі, апошняя пасада — начальнік Фрунзенскага РУУС. Затым працаваў у камерцыйных структурах. У 2012 годзе абраны намеснікам старшыні ЛДП.

Яго бацька, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2015 гадоў. У 2010 годзе абвясціў, што сабраў патрэбныя 100 тысяч подпісаў для вылучэння кандыдатам, але зняўся з выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі