Вы тут

Кандрусевіч: выбары павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі

Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 2 ліпеня прамаўляў перад вернікамі на ўрачыстасцях у Будславе. Ён гаварыў пра каранавірус і пра прэзідэнцкія выбары, якія ў нашай кране прызначаны на 9 жніўня.

"Карабель, імя якому Беларусь, сёння знаходзіцца на ўзбураным сацыяльна-палітычнымі хвалямі моры, — гаварыў мітрапаліт. — Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі".

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў нашай краіне падкрэсліў, што выбары "павінны адбывацца ў духу ўзаемапавагі паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі сіламі". Паводле яго слоў, "закладзены Творцам у чалавечай прыродзе прынцып свабоднай волі прадугледжвае магчымасць свабоднага выбару", а ён паспрыяе кансалідацыі нашага грамадства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.