Вы тут

Канцлерам Аўстрыі ўпершыню стала жанчына

Брыгітэ Бірляйн / Reuters

Канцлерам Аўстрыі ўпершыню стала жанчына. 69-гадовая Брыгітэ Бірляйн прызначана прэзідэнтам краіны Александэрам Ван дэр Бэленам часовым канцлерам. Адбылося гэта пасля адстаўкі кіраўніка аўстрыйскага ўрада Себасцьяна Курца, якому парламент выказаў недавер. Задачай Бірляйн з'яўляецца захаванне стабільнасці ў кіраванні эканомікай. Дагэтуль яна кіравала Канстытуцыйным судом Аўстрыі (з мінулага года).

Брыгітэ Бірляйн будзе часовым канцлерам да верасня 2019 года, калі пройдуць датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парламента.