Канцлер Аўстрыі абмеркаваў з Лаўровым Беларусь

Лаўроў сядзіць у тым жа крэсле, што і Ціханоўская да яго
Лаўроў сядзіць у тым жа крэсле, што і Ціханоўская да яго

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц правёў 25 жніўня ў Вене сустрэчу з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

"Асноўнымі тэмамі нашых перамоваў былі сумесная барацьба з COVID-19, Афганістан, Беларусь, эканоміка, грамадзянская супольнасць і культурнае супрацоўніцтва, а таксама стасункі паміж ЕЗ і Расіяй", — паведаміў пасля сустрэчы Курц.

Цікава, што Курц прымаў Лаўрова ў тым жа кабінеце, у якім раней прымаў Святлану Ціханоўскую.

Таксама "беларускае пытанне" на сустрэчы з Лаўровым узняў кіраўнік МЗС Аўстрыі Аляксандр Шаленберг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі