Канцэрн “Фольксваген” адклікае каля 8,5 мільёнаў аўто ў ЕС

Канцэрн “Фольксваген” адклікае каля 8,5 мільёнаў аўто ў ЕС

Канцэрн “Фольксваген” адклікае каля 8,5 мільёнаў аўтамабіляў з дызельнымі рухавікамі на тэрыторыі Еўрасаюза. Раней нямецкае Федэральнае ўпраўленне ў пытаннях транспартных сродкаў ужо абавязала канцэрн зрабіць такія захады, але тады гаворка ішла пра 2,4 мільёна транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Нямеччыне. Цяпер аўтагігант прыняў рашэнне адклікаць аўтамабілі з ўсіх 28 рынказ ЕС. Не выключана, што аналагічныя захады зробяць і па-за межамі Еўрасаюза.

“Фольксваген” апынуўся ў цэнтры скандалу, калі высветлілася, што ў яго аўтамабілях з дызельнымі рухавікамі праграмнае забеспячэнне дазваляе абысці жорсткія экалагічныя нормы ЗША. Расследаванні распачатыя ў шэрагу краін Еўропы і Азіі. Праблема фальсіфікацыі дадзеных экалагічных тэстаў на ўтрыманне шкодных рэчываў у выхлапных газах аўтамабіляў закранае да 11 мільёнаў машын па ўсім свеце. Гаворка пра прыладу, якая ўключае на поўную моц сістэму ачысткі выхлапу толькі падчас праверкі адпаведнай машыны. Падчас штатнай эксплуатацыі гэтая сістэма часткова адключаецца.  

З-за скандалу кіраўнік канцэрну Марцін Вінтэркорн пазбавіўся сваёй пасады, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Фота: DPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі