Кампанія МТС з 1 траўня павялічвае тарыфы
![Кампанія МТС з 1 траўня павялічвае тарыфы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mts-1904.jpg.webp?itok=gWv4o8NT)
Кампанія МТС з 1 траўня павышае тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі. У параўнанні з цяперашнімі яны павялічацца на 3%.
Гэтае павышэнне кампанія тлумачыць "развіццём інфраструктуры, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў і развіццём лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння якасці аказваных паслуг".
Новыя тарыфы можна пабачыць непасрэдна на сайце МТС.
Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў застаюцца нязменнымі. На лінейцы тарыфаў "4G" кампанія працягне даваць зніжкі на абаненцкую плату для новых і цяперашніх кліентаў да 31 траўня 2018 года.