У Беларусі цяпер знаходзіцца камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расіі генерал-лейтэнант Сяргей Дронаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.
Ён назірае за лётна-тактычнымі вучэннямі рэгіянальнай групы войскаў, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі. Такама за імі назіраюць дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі палкоўнік Андрэй Лук'яновіч.
Вучэнне авіяпадраздзяленняў рэгіянальнай групы войскаў праходзіць з 16 студзеня па 1 лютага.