Каманда слабавідушчых футбалістаў перамагла каманду дыпламатаў

Каманда слабавідушчых футбалістаў перамагла каманду дыпламатаў

У Мінску прайшоў таварыскі футбольны матч паміж зборнай камандай дыпламатаў і зборнай Беларусі сярод слабавідушчых гульцоў. Як піша sb.by, за дыпламатаў гулялі надзвычайны і паўнамоцны амбасадаў Славакіі Ёзеф Мігаш, амбасадар Венесуэлы Багеана Перычы, кіраўнік дыпламатычнай місіі Ісламскай рэспублікі Пакістан Адзіл Хан Наваб, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, Турцыі, ААЭ, Таджыкістана, Казахстана ды іншых краінаў.

Камандзе дыпламатаў дапамагалі сябры трэнерскага штаба футбольнага клуба “Шахцёр”, але ўсё адно яна саступіла — 0:1. Нездарма яе сапернікі пяць разоў станавіліся чэмпіёнамі свету і чатыры разы чэмпіёнамі Еўропы сярод каманды для слабавідушчых.

Матч адбыўся ў рамках падрыхтоўкі да першага ў Еўропе турніру па інтуітыўным футболе Volkswagen Cup, які пройдзе ў Мінску 4 і 5 жніўня. Турнір збярэ слабавідушчых і татальна невідушчых футбалістаў з усёй Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі