Каманда Лукашэнкі ў 10-ы раз выйграла Калядны хакейны турнір

Каманда Лукашэнкі ў 10-ы раз выйграла Калядны хакейны турнір

Хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі. 7 студзеня ў фінальным матчы на лёдзе “Чыжоўка-Арэны” гаспадары пляцоўкі абыгралі хакеістаў з Фінляндыі з лікам 7:3, перадае БЕЛТА.

Фінскія хакеісты гулялі ў фінале спаборніцтваў у другі раз — год таму яны саступілі беларусам з лікам 1:2. Раней Фінляндыя шэсць разоў атрымлівала бронзавыя ўзнагароды турніру.

Гэтым разам трэцяе месца дасталася аматарам хакею з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якія выйгралі ў матчы за бронзу ў славакаў — 4:3.

Каманда Лукашэнкі ў 10-ы раз перамагае на турніры, арганізаваным пад патранатам кіраўніка краіны. Увогуле Калядны турнір праходзіў у Мінску ў 13-ы раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі