Каля Рэчыцы прабураць самую глыбокую нафтавую свідравіну ў Беларусі

Да канца 2008 года ў Рэчыцкім раёне Беларусі будзе прабурана найглыбейшая ў Беларусі нафтавая свідравіна. Пра гэта паведаміў галоўны геолаг па нафце і газе РУП "Белгеалогія" Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Яраславаў Грыбік.
Паводле яго слоў, праектная глыбіня свідравіны, якая атрымала назву "Прыбартавая", — 5,7 км. Мяркуецца, што ў раёне будзе знойдзена новае радовішча нафты. Навукоўцы таксама спадзяюцца, што на такой вялікай глыбіні будзе выяўлены газ або кандэнсат, радовішчы якіх пакуль не знойдзены ў Беларусі.

Як адзначыў Грыбік, кошт свідравання перавысіць 10 мільярдаў рублёў, таму ў выпадку выяўлення нафты яна абыйдзецца даражэй, чым нафта з беларускіх радовішчаў глыбінёй 2-3 км. Як заявіў спецыяліст, калі нафты, газу або кандэнсату не выявяць, свідравіну давядзецца ліквідаваць.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі