Каля Петрыкава адбылося лабавое сутыкненне фуры і мікрааўтобуса, ёсць ахвяра

Каля Петрыкава адбылося лабавое сутыкненне фуры і мікрааўтобуса, ёсць ахвяра

У панядзелак а 19-й гадзіне каля Петрыкава на аўтадарозе "мяжа РФ — Гомель — Кобрын" адбылося лабавое сутыкненне грузавога мікрааўтобуса і фуры. Мяркуецца, што 46-гадовы вадзіцель Citroen Jumper не ўлічыў умоваў надвор'я і ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго мікрааўтобус апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Там і адбылося сутыкненне з МАЗам. Кіроўца Scania, пабачыўшы аварыю, паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, і з'ехаў у кювет, дзе грузавік перакуліўся, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіроўцы грузавікоў у ДТЗ не пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі