Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца
![Начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/s04.jpg.webp?itok=Ml97Y0V9)
Начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі / t.me/pul4region/
Каля Дзятлава ў Гродзенскай вобласці на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца. Выразалі яго мясцовыя механізатары, якія працавалі на камбайнах. Іх начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі. Сэрца з'явілася ўжо праз 40 хвілін. Яно — "сімвал любові аграрыяў да сваёй зямлі і Радзімы", піша дзятлаўская раённая газета.
Кукурузу на полі пакуль пакінулі, і вялізнае сэрца яшчэ нейкі час будзе бачнае.
![Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/S02.jpg.webp?itok=SzsbP8ke)
t.me/pul4region/
![Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/S05.jpg.webp?itok=dzJKSqFn)
![Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/S03.jpg.webp?itok=62Ta7tI8)
![Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/S01.jpg.webp?itok=1P-AJYsD)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.