Вы тут

Каля чыгуначнага вакзала Гродна прарвала трубу: фантан біў на 20 метраў

    

На вуліцы Ажэшкі ў Гродне каля чыгуначнага вакзала 17 верасня каля 14:20 здарылася камунальная аварыя. Падчас земляных работ прарвала трубу, піша мясцовы сайт hrodna.life.

Фантан біў з-пад зямлі прыкладна на 20 метраў у вышыню — да пятага-шостага паверха жылога дома. Па словах відавочцаў, на дарогу разам з вадой выкідвала пясок і камяні.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі "Гроднаводаканала" і "Гродзенскіх цеплавых сетак". Яны ліквідавалі аварыю ў 14:50.

Так выглядала аварыя ў Гродне, дзе з-пад зямлі забіў фантан / hrodna.life
Так выглядала аварыя ў Гродне, дзе з-пад зямлі забіў фантан / hrodna.life
Так выглядала аварыя ў Гродне, дзе з-пад зямлі забіў фантан / hrodna.life
Так выглядала аврыя ў Гродне, дзе з-пад зямлі забіў фантан / hrodna.life

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.