Каля 200 чалавек прыйшлі "пакарміць галубоў" у цэнтр Брэста: стрым

Кадр са стрыму
Кадр са стрыму

Каля 200 чалавек прыйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю пратэста ў цэнтры Брэста. Людзі збіраюцца, каб пакарміць галубоў — проста шпацыруюць і размаўляюць адно з адным. Так яны паказваюць уладам, што не згодныя з іх рашэннямі.

Акцыі праходзяць ужо два гады. Яны пачыналіся як пратэст супраць будаўніцтва пад Брэстам шкоднай вытворчасці — акумулятарнага завода. Сёння людзі выйшлі на знак падтрымкі затрыманых актывістаў і Youtube-блогераў з Брэсцкай вобласці Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

Стрым з акцыі вёў канал "Народны рэпарцёр". Яго аўтар Сяргей Пятрухін быў затрыманы 4 дні таму, калі ехаў на сустрэчу з яшчэ адным беларускім відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім (канал "Краіна для жыцця"). Ціханоўскі таксама быў затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі