Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы
![Кіеў, 8 верасня 2023-га / t.me/belwarriors/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/001.jpg.webp?itok=ZmkjU57Y)
Кіеў, 8 верасня 2023-га / t.me/belwarriors/
Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы. 8 верасня яны сабраліся ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры каля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму. У мерапрыемстве "Орша 1514. Плячом да пляча — перамагаем" паўдзельнічалі вайскоўцы брыгады імя Астрожскага, ваенныя капеланы, беларускі і ўкраінскі актыў Кіева, гісторыкі, мастакі, праваслаўныя святары, літоўскія і польскія дыпламаты.
"Украінцы, беларусы, літоўцы і палякі разам адсвяткавалі яскравую перамогу над спрадвечным ворагам — Масковіяй", — піша прэс-служба палка Каліноўскага.
Адбыліся малебен за перамогу Украіны і кароткая гісторыка-мастацкая імпрэза, урачыстае адкрыццё барэльефа князю Астрожскаму на сцяне Кафедральнага сабора, ушанаванне беларускіх добраахвотнікаў, якія атрымлівалі ўзнагароды. Са святам павіншавалі каліноўцы, якія знаходзяцца на фронце.
8 верасня адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года. У гэтай бітве войска Вялікага княства Літоўскага, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла значна большае войска Маскоўскага княства.
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/003_5.jpg.webp?itok=Zr1619wT)
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/007_3.jpg.webp?itok=RqMSHq0t)
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/006_2.jpg.webp?itok=2vW-Zpz9)
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/005_2.jpg.webp?itok=NIw559gI)
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/004_2.jpg.webp?itok=Tyr15Kzn)
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/002_0_1.jpg.webp?itok=coqFANY_)
![Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/008.jpg.webp?itok=GSoXj2pD)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.