Калі экс-прэзідэнта Перу спрабавалі арыштаваць, ён стрэліў сабе ў галаву

Калі экс-прэзідэнта Перу спрабавалі арыштаваць, ён стрэліў сабе ў галаву

Пры спробе арышту экс-прэзідэнта Перу Алана Гарсія, ён стрэліў сабе ў галаву. У цяжкім стане 69-гадовага Гарсія завезлі ў бальніцу, дзе ён памёр, інфармуе meduza.io.

Былы прэзідэнт быў фігурантам справы аб карупцыі (адмыванне грошай, змова з абцяжарваючымі абставінамі). Нібыта, падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміну ён атрымліваў хабары ад бразільскай будаўнічай кампаніі, якая ў сталіцы будавала метро. Некалькі гадоў таму кампанія прызнала, што з 2004-га перадала ў Перу хабараў на 29 мільёнаў долараў.

Раніцай 17 красавіка паліцыя прыехала ў дом Алана Гарсія ў Ліме і, відаць, не чакала, што ён паспрабуе ўчыніць суіцыд. У паліцэйскіх быў ордэр на 10-дзённы арышт.

Гарсія, які быў прэзідэнтам у 1985-1990 і 2006-2011 гадах, катэгарычна адрынуў усе абвінавачанні ў карупцыі. Ён сцвярджаў, што яго справа палітычная. Летась Алан Гарсія спрабаваў атрымаць прытулак ва Уругваі, знаходзіўся ў яго амбасадзе, але ў выніку атрымаў адмову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі