Калегія ЕЭК аштрафавала беларускую кампанію "за нядобрасумленную канкурэнцыю"

"Парушальнік ўводзіў у зман спажыўцоў" (ілюстрацыйнае фота)

"Парушальнік ўводзіў у зман спажыўцоў" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі аштрафавала беларускую кампанію і яе кіраўніка "за нядобрасумленную канкурэнцыю на трансгранічным рынку паслуг кальянных устаноў". Яна зарэгістравала на тэрыторыі Беларусі таварны знак, падобны на знак расійскіх кампаній. Агульная сума штрафаў склала каля 800 тысяч расійскіх рублёў (каля 9 тысяч долараў).

Усё пачалося са скаргі ў ЕЭК двух расійскіх кампаній. Яны палічылі, што "парушальнік ўводзіў у зман спажыўцоў адносна сваёй датычнасці да вядомага расійскага брэнду". Расійская сетка кальянных устаноў мае назву "HOOKAH PLACE", а беларуская кампанія — "HOOKAHPLACE". Да таго ж, расійскія прадпрымальнікі зарэгістравалі свой таварны знак некалькімі гадамі раней.

ЕЭК вырашыла, што беларуская кампанія "павінна спыніць і не здзяйсняць у далейшым дзеянні, якія могуць уводзіць спажыўцоў у зман адносна вытворцы паслуг кальянных устаноў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі