Каэфіцыент на перамогу БАТЭ над “Шахцёрам” дасягае 15 пунктаў

Сёння БАТЭ правядзе ў Львове матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў з данецкім "Шахцёрам". Нагадаем, што хатняя сустрэча скончылася катастрафічнай паразай беларусаў з лікам 0:7. Тады каэфіцыенты на перамогу БАТЭ складалі ў сярэднім 4,4 пункта.

Цяпер жа букмекерская кантора bwin прымае стаўкі на перамогу “Шахцёра” з каэфіцыентам 1.22, на перамогу БАТЭ — 10. Нічыя памножыць стаўку на 6.75.

На William Hill ўсё яшчэ больш безнадзейна для беларусаў: 15 пунктаў на перамогу БАТЭ, 5,5 — на нічыю і 1.22 на перамогу “Шахцёра”.


Беларуская кантора “Алімп” гатовая павялічыць стаўку на перамогу барысаўчан у 14 разоў. Нічыя — 6,5 пунктаў, перамога украінскага клуба — 1,2.

Футбольны эксперт пра паражэнне БАТЭ: Моладзь расце, добрая каманда будзе

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі