Кадзімагамедаў заваюе Беларусі алімпійскі медаль, у Каладзінскай не атрымалася
![Кадзімагамедаў заваюе Беларусі алімпійскі медаль, у Каладзінскай не атрымалася](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-08-05t092906z_1530957871_sp1eh850qcgdd_rtrmadp_3_olympics-2020-wre-m-fs74kg-sfnl-000100.jpg.webp?itok=6ULf0KgH)
Беларускія алімпійцы маюць два заваяваныя медалі і яшчэ два, якія гарантавана заваююць. Прадстаўнік Беларусі ў вольнай барацьбе Магамедхабіб Кадзімагамедаў у чацвер у паўфінале ў катэгорыі да 74 кг перамог Франка Чаміза з Італіі. 6 жніўня ў фінале ён сустрэнецца з Заурбекам Сідакавым з Расіі і можа заваяваць золата. Срэбра ўжо ў кішэні Кадзімагамедава.
А вось у той жа барацьбе беларуска Ванэса Каладзінская не змагла выйсці ў фінал. У паядынку з Пан Цяньюй з КНР яна ўпусціла перамогу і гарантаваны алімпійскі медаль на апошніх секундах. Але Каладзінская яшчэ пазмагаецца за бронзу.
Яшчэ адзін медаль для беларускай зборнай 5 жніўня заваюе Ірына Курачкіна. Яна гарантавала яго яшчэ напярэдадні, калі выйшла ў фінал па вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг. Яе саперніцай будзе Рысака Каваі з Японіі.
Пакуль у зборнай Беларусі два алімпійскія медалі: золата ў скачках на батуце і бронза ў скачках у вышыню.
![Кадзімагамедаў заваюе Беларусі алімпійскі медаль, у Каладзінскай не атрымалася](/sites/default/files/paragraphs/image/2021-08-05t101648z71133950sp1eh850sjxn4rtrmadp3olympics-2020-wre-w-fs53kg-sfnl-000100.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.