Вы тут

Каб увесці армію ў гарады, Трамп можа скарыстацца законам 1807 года

Разгон дэманстрацыі ў Вашынгтоне / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што будуць мабілізаваныя тысячы супрацоўнікаў праваахоўных органаў і салдат вайсковай паліцыі, каб спыніць масавыя беспарадкі, якія распаўсюдзіліся па краіне пасля забойства паліцэйскім афраамерыканца Джорджа Флойда. "Мы спынім гэта цяпер", — кажа ён. Трамп "настойліва рэкамендаваў" ураду кожнага штата разгарнуць Нацыянальную гвардыю ў той колькасці, якая б дазволіла праваахоўнікам "дамінаваць на вуліцах".

"Калі горад ці штат адмовіцца прадпрымаць дзеянні, неабходныя для абароны жыцця і маёмасці іх жыхароў, то я разгарну армію Злучаных Штатаў і хутка вырашу праблему за іх", цытуе словы амерыканскага прэзідэнта "Голас Амерыкі".

Для ўвядзення арміі ЗША ў штат ці горад прэзідэнт краіны можа выкарыстаць закон 1807 года "Аб супрацьдзеянні мяцежным дзеянням". Аднак зваротаў з месцаў да федэральнага ўрада пакуль не было. Губернатары і мэры гарадоў спадзяюцца на Нацыянальную гвардыю. Трамп можа дзейнічаць і без звароту аб дапамозе. Тым больш, што сітуацыя трывожная — не менш за пяць паліцэйскіх атрымалі агнястрэльныя раненні.

Дональд Трамп і першая лэдзі Мелані Трамп падчас наведвання храма Святога Яна Паўла II у Вашынгтоне / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.