Каб трапіць на акцыю ля мяжы, беларус праехаў 10 гадзін на ровары

Мікіта Пілінко са сваім роварам / фота з асабістага архіва
Мікіта Пілінко са сваім роварам / фота з асабістага архіва

У Мікіты Пілінко карбонавы шашэйны ровар Boardman team carbon. На ім ён праехаў амаль 270 кіламетраў, каб трапіць на акцыю пратэсту, арганізаваную Паўлам Латушкам ля пунктаў пропуску на мяжы з боку Польшчы. "Да маршруту быў гатовы, але пад канец ужо было нялёгка", — кажа Мікіта.

Чтобы попасть на акцию у границы, белорус проехал 10 часов на велосипеде

Малады чалавек сеў на ровар 5 чэрвеня раніцай каля студэнцкага інтэрната ў цэнтры Варшавы і злез з яго толькі каля намётавага мястэчка на мяжы з Беларуссю.

— Я сябе выдатна адчуваю цяпер. Увогуле матывацыя была прыцягнуць увагу да гэтай акцыі, — расказвае раварыст. — А галоўная ідэя ў тым, што трэба дабірацца да мяжы любым спосабам і ўдзельнічаць.

Мікіта ад'ехаў у Варшаву ў кастрычніку мінулага года, калі над ім навісла пагроза адлічэння з БДУІРа.

Чтобы попасть на акцию у границы, белорус проехал 10 часов на велосипеде
Дзесьці на дарозе ў Польшчы / фота з асабістага архіва

— Нада мной не было ніякага крымінальнага пераследу, але дакументы на адлічэнне ўжо былі. Наш дэкан звольніўся, усё гэта замялася. Але павінны былі адлічыць усё роўна, таму я вырашыў паехаць. А наогул я прайшоў усе стадыі пратэсту, — смяецца Мікіта. — Адміністраваў чат "Мирный БГУИР", быў адным з удзельнікаў каманды распрацоўшчыкаў "Голас" у свой час, да выбараў. Ну і на выбарах быў назіральнікам.

Забраць ровар у Варшаву не атрымалася, ад'язджаў улегцы. "Спачатку я паехаў без ровара, але потым з'явілася магчымасць і мне яго падвезлі". Мікітаў дзядзька ехаў на працу ў Польшчу і так даставіў ровар праз мяжу.

Чтобы попасть на акцию у границы, белорус проехал 10 часов на велосипеде
Мікіта Пілінко / фота з асабістага архіва

У веларуху хлопец з 2018 года. Да гэтага ўдзельнічаў у спаборніцтвах, катаўся са знаёмымі, якія захапляюцца шашэйнымі роварамі. "Тут, у Варшаве, я знайшоў хлопцаў, з якімі катаўся ў Мінску год таму. Цяпер шмат хто пераехаў, і ў мяне з роварнага мінскага кам'юніці вельмі шмат знаёмых. Плюс тыя, хто тут раней жылі".

Усе 270 кіламетраў Мікіта ехаў адзін. Таварышы з веларуху не падтрымалі яго "не таму, што яны "ябацькі", а проста не былі ўпэўненыя з намётавым лагерам: як жыць, як начаваць, як назад ехаць. Хоць пераадольваць такія адлегласці могуць".

Самога Мікіту гэта ўсё не збянтэжыла.

Сярэдняя хуткасць на маршруце была каля 27 кіламетраў за гадзіну. Толькі пад канец, прызнаецца Мікіта, скончыліся сілы і ён "ташніў там 10-15 км/г".

Першапачаткова была ідэя ўзяць з сабой БЧБ-сцяг і прымацаваць да спіны. Але Мікіта адмовіўся ад яе дзеля захавання аэрадынамікі. Сцяг дастаў толькі на пад'ездзе да фінішу.

— Я трошкі не паспеў да пачатку акцыі. Павел Латушка аб'яўляў, што акцыя пачнецца а 15:00, а я на фінішы быў у 15:50. Мяне добра сустрэлі, а многія нават не верылі, што я прыехаў з Варшавы: думалі, што я выехаў з Беластока.

Як расказвае Мікіта, акцыі была добра падрыхтаваная: былі транспаранты, Музычныя інструменты. Мітынгоўцаў падтрымлівалі кіроўцы.

— Была добрая атмасфера. Мы потым сядзелі каля вогнішча, расказвалі свае гісторыі. Было прыемна правесці час у коле аднадумцаў-беларусаў у такой нефармальнай абстаноўцы. І з Латушкам. Я ў цэлым задаволены.

Чтобы попасть на акцию у границы, белорус проехал 10 часов на велосипеде
Бартавы камп'ютар з асноўнымі паказчыкамі пераадолення маршруту / фота з асабістага архіва

Назад Мікіта дабіраўся на машыне. Ровар таксама даставілі транспартам: "На зваротную дарогу ўжо зусім не было рэсурсаў".

— Хай непадрыхтаваны чытач не думае, што гэта вялікая адлегласць. Я ведаю людзей, якія праязджалі і 300, і 400 кіламетраў. 262 — гэта добрая адлегласць. Але гэта гісторыя не пра адлегласць, а пра сам факт — з Варшавы да мяжы. І калі б там было 350 кіламетраў, я б таксама паехаў, — падсумоўвае Мікіта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі