Вы тут

Каб сабраць грошы на "Дажынкі", у Браслаўскім раёне правядуць суботнік

pixabay.com

20 ліпеня ў Браслаўскім раёне пройдзе суботнік. Адпаведнае распараджэнне выдаў мясцовы райвыканкам, піша газета "Браславская звезда".

Плануецца, што падчас суботніка пройдзе прыборка Браслава, а таксама падрыхтоўка да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019".

Арганізацыям, прадпрыемствам і індывідуальным прадпрымальнікам райвыканкам прапануе арганізаваць прыборку вуліц, вытворчых і дваровых тэрыторый, сельскагаспадарчых аб'ектаў альбо правесці суботнік на працоўных месцах.

Грошы, заробленыя падчас суботніка на працоўных месцах, а таксама добраахвотныя ўнёскі пойдуць на падрыхтоўку абласных "Дажынак".