Вы тут

Каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі" Ніна Шыдлоўская паехала з краіны

Ніна Шыдлоўская / Facebook

Каардынатар грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Ніна Шыдлоўская пакінула Беларусь. 

Ніна —  старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", арганізатарка шматлікіх беларускіх мерапрыемстваў і ініцыятыў агульнабеларускага і міжнароднага ўзроўняў.

У 2017 годзе Ніна была каардынатарам і рухавіком справы па вызваленню дзясяткаў незаконна асуджаных па "справе Белага Легіёну". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.